Дзень пісьменства, роднай мовы, –    

Свята беларусаў –

Тых, хто матчыныя словы

Не спускае з вуснаў,                              

Беражэ іх, як святыню,

Каб не знікнуць роду,

Нашай нацыі не згінуць,

Нашаму народу.  

Дзень пісьменства, роднай мовы, – 

Беларусаў свята –

Тых, хто цэніць продкаў словы,

Беражэ іх свята...  

Дзень беларускага пісьменства — нацыянальнае свята, якое адзначаецца з 1994 года і праводзіцца з мэтай прапаганды лепшых традыцый нацыянальнай культуры, друкаванага слова, духоўнасці беларускага народа.У розныя гады ўрачыстасці праходзілі ў гістарычных і культурных цэнтрах краіны — Полацку, Тураве, Навагрудку, Нясвіжы, Оршы, Пінску, Заслаўі, Мсціславе, Міры, Камянцы, Паставах, Шклове, Барысаве, Смаргоні, Хойніках, Ганцавічах, Глыбокім, Быхаве, Шчучыне, Бялынічах. XXVIII Дзень беларускага  пісьменства ў 2021 годзе будзе адзначацца ў адным з самых старэйшых гарадоў Беларусі – Капылі.

3 верасня для вучняў 7 “Б” класа  Роскай СШ  (кл. кіраўнік А.І. Ляута)  у бібліятэцы адбыўся  гістарычны экскурс “Да вытокаў пісьменства”, прысвечаны святу беларускага пісьменства. З цікавай гутаркі дзеці даведаліся пра гісторыю і традыцыі святкавання Дня беларускага пісьменства, пра мерапрыемствы, якія будуць праходзіць  падчас  святкавання XXVШ Дня беларускага пісьменства ў г. Капылі Мінскай  вобласці ў 2021 годзе, а таксама пра асветнікаў, якімі па праву ганарыцца беларускі народ: першадрукара Ф. Скарыну, хрысціянскую падзвіжніцу Еўфрасінню Полацкую, багаслова, царкоўнага пісьменніка Кірылу Тураўскага, беларускага паэта і драматурга Сімяона Полацкага і іншых.

Вучням была прапанавана кніжная выстава “Промні беларускага асветніцтва”.

Мерапрыемства правялі:  Вольга Уткова і Святлана Свірыдава.