65-годдзю з дня нараджэння Ўладзіміра Ягоўдзіка (1956) было прысвечана відэападарожжа “Магістр здзіўлення”, праведзенае 19 лютага ў чытальнай зале Роскай гарпасялковай бібліятэкі для вучняў 3 “А” класа РСШ №2 (класны кіраўнік Барысава Т.П.). Была паказана прэзентацыя “Падарожжа па кнігах Уладзіміра Ягоўдзіка” аб жыцці і творчасці беларускага пісьменніка.    Вучні чыталі ўрыўкі з аповесці “Сем цудаў Беларусі” пра Белавежскую пушчу і слуцкія паясы, адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі аб роднай прыродзе, пазнаёміліся з апавяданнямі і мініяцюрамі пісьменніка, прысвечанымі рэкам, азёрам і крыніцам, а таксама Нацыянальным паркам і запаведнікам Беларусі.

Мерапрыемства падрыхтавала Наталля Гулеўская.