Напярэдадні Сусветнага дня паэзіі бібліятэкар Роскай гарпасялковай бібліятэкі Святлана Свірыдава падрыхтавала   сустрэчу з мясцовым паэтам, членам  Саюза пісьменнікаў Беларусі Грозенскага аддзялення Мікалаем Пятровічам Іваноўскім.

 На сустрэчы, якая адбылася 17 сакавіка ў сярэдняй школе №2 г.п.Рось для вучняў 11 кл. (класны кіраўнік Пакала А.І.), гучалі вершы напоўненыя каханнем, патрыятычнымі пачуццямі, любоўю да роднай мовы,  да сваёй малой радзімы, да цудоўнай беларускай прыроды. Мікалай Пятровіч расказаў пра сваю сям’ю, прачытаў вершы, прысвечаныя сваёй матулі, роднай хаце, пазнаёміў са зборнікамі сваіх вершаў “Пяром і сэрцам” і  “Сцяжынка дзяцінства”,  кнігай  для дзяцей “Загадкі на ўсе выпадкі”. Вялікую зацікаўленнасць атрымала першая кніга паэта пад назвай “Нашчадкі роду Іваноўскіх”, створаная Мікалаем Пятровічам у гонар знакамітага  брата-мастака Дзмітрыя Пятровіча Іваноўскага. У кнізе прадстаўлены збор рэпрадукцый 209 палотнаў мастака, значная частка адведзена вершам Мікалая Пятровіча. Сустрэча  атрымалася вельмі цікавай і пакінула прыемныя ўражанні.