Беларусы да сённяшняга дня захавалі свой надзвычай багаты фальклор. Казкі, прыказкі, прымаўкі, загадкі,скорагаворкі – непiсаная і нiкiм да канца не прачытаная мудрая вусная кніга. Яна стваралася нашымі продкамі на працягу стагоддзяў.

5 лістапада ў чытальнай зале Роскай гарпасялковай бібліятэкі адбылося вельмі цікавае і карыснае знаёмства з народнай творчасцю нашых продкаў – прайшоў Дзень фальклора. 

Для першага атрада школьнага лагера было праведзена літаратурнае лато “Ехалі з горкі скорагаворкі”. Для другога атрада прайшла фальклорная гульня “Чароўная крынічка”. Дзеці з цікавасцю адказвалі на пытанні віктарын, спаборнічалі у конкурсах, адгадвалі загадкі, прамаўлялі скорагаворкі. Пераможцы атрымалі кніжныя закладкі.

Мерапрыемства правялі  Наталля Гулеўская і Ірына Сухоцкая.