Краязнаўчая вандроўка па родным краі “Ёсць на зямлі незвычайны куточак” прайшла на пункце выдачы кніг у г. п. Краснасельскі для дзяцей раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

Вучні атрымалі некаторыя звесткі з гісторыі нашай радзімы, геаграфічных асаблівасцях размяшчэння Беларусі, успомнілі герояў краіны. З вялікай цікавасцю вучні адказвалі на пытанні віктарыны “Што мы ведаем аб Беларусі?”.