З мэтай далучэння  падрастаючага пакалення да беларускай культуры, нацыянальнай спадчыны 31 кастрычніка ў бібліятэцы быў праведзены час фальклора для вучняў школьнага лагера “Дзівосы бабулінай скрынкі”. З гутаркі вучні даведаліся аб багатай і разнастайнай народнай культуры нашых продкаў. Дзеці вандравалі па беларускіх і рускіх народных казках, адказвалі на пытанні віктарыны па беларускіх прыказках і прымаўках, адгадвалі загадкі.

Кніжная выстава “Скарбы зямлі Беларускай” прапанавала вучням беларускія казкі і легенды, загадкі і песні, народныя гульні і зборнікі прыказак і прымавак.

Мерапрыемства правяла Ірына Сухоцкая