1 верасня ў Роскай гарпасялковай бібліятэцы для вучняў 5Б класа Роскай СШ № 2 быў праведзены урок ведаў “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца…”.

Бібліятэкары разам з вучнямі ўспомнілі некаторыя звесткі з гісторыі Радзімы, геаграфічныя асаблівасці размяшчэння Беларусі, дзяржаўныя сімвалы:герб і сцяг, герояў краіны, дасягненні сучаснай суверэннай Рэспублікі Беларусь, звярнуліся да вытокаў нацыянальнай культуры беларускага народа. Правялі невялікае завочнае вандраванне па вуліцах пасёлка Рось, даведаліся чаму некаторыя з іх атрымалі такія назвы. На працягу мерапрыемства гучалі песні ў выкананні А. Кунца “Гэта мая Беларусь” і А. Ланской “Маленькая родина”.

Вучні падрыхтавалі вершы пра Беларусь і адказвалі на пытанні займальнай віктарыны.

Мерапрыемства правяла Ірына Сухоцкая